На Гарадзеншчыне ўзнікне габрэйскі культурны цэнтр

|

Пасля рэгістрацыі юрыдычнай асобы і складання інвестдамовы, ізраільскі бок распачне рэалізацыю праекта.

 

Гарадзенскі выканаўчы камітэт зацікаўлены ў ажыцяўленні праекта і гатовы выдзеліць зямельны надзел, які знаходзіцца побач з могілкамі, дзе пахаваны равін Хавец Хаім.

 

Дом у якім жыў габрэйскі прапаведнік не захаваны, а сінагога, дзе большую частку свайго жыцця правёў прапаведнік, перароблена ў Палац культуры. У межах інвестпраекта плануецца аднавіць гэты помнік як адно са святых месцаў для габрэяў.

 

Паводле aen.ru

Здымак Ігара Скарадумава, radzima.org