У Гродне пройдзе першы фестываль вулічнага мастацтва

|

Фестываль “Горад вясёлкі” адбудзецца 9 верасня і будзе прымеркаваны да адкрыцця Палаца Творчасці.

Усе мерапрыемствы пройдуць з 10 да 15 гадзін у Каложскім парку.

Дасведчаныя майстры правядуць майстар-класы па графіці, аэраграфіі,  3D-малюнках на асфальце.

Можна будзе убачыць работы прафесіяналаў і паспрабаваць сябе ў любой з гэтых тэхнік.