Мігрантаў затрымалі на мяжы
Як паведамляе БелТА, на тэрыторыю Беларусі мігранты патрапілі незаконна з Масквы, куды ў рознычас дабіраліся з Ханоя. У некаторых з іх у расійскай сталіцы ўжо пражывалі сваякі, якія дапамагалі здымаць часовае жыллё і працаўладкоўваць мужчын і жанчын.
Падчас затрымання ў мігрантаў не было выяўлена ні грашовых сродкаў, ні дакументаў, якія б сведчылі асобу.
У лагеры знаходзілася 36 грамадзян В’етнама ва ўзросце каля 30 гадоў.
Прэс-сакратар Гродзенскай пагрангрупы падпалкоўнік Сяргей Шумейка паведаміў “Твайму стылю”: «Мы разам з супрацоўнікамі міліцыі пад’ехалі да месца меркаванага лагера, калі было ўжо цёмна. Яны ў цемры развялі вогнішча і чакалі перакідання за мяжу. У дадзены момант мы перадалі гэтых нелегалаў у аддзел па грамадзянстве і міграцыі. Як паказвае практыка, праз некаторы час затрыманых дэпартуюць на радзіму».
Здымак gpk.gov.by