Мігрантаў затрымалі на мяжы
Лагер нелегальных мігрантаў быў знойдзены гарадзенскімі памежнікамі ноччу 12 верасня ў 6 км ад стыку межаў Беларусі, Польшчы і Літвы. “Падарожнікі” спадзяваліся, што не даходзячы да памежнай зоны яны будуць менш прыцягваць да сябе ўвагу.