Якуб Колас хоча сысці

|

Адкрывае шэраг правадыр міравога пралетарыяту Уладзімір Ленін, затым ідзе беларускі пясняр Якуб Колас, далей – партызанскі камандзір часоў Вялікай Айчыннай Канстанцін Заслонаў і, замыкаючым, сціпла месціцца савецкі рэвалюцыйны дзеяч мінулага стагоддзя Сяргей Кіраў.

 

Калісьці ўсе гэтыя помнікі стаялі на цэнтральных сядзібах адпаведных калгасаў у Іўеўскім раёне.

 

Час перамяніўся, гаспадаркі ператварыліся ў СВК, якім далі другія імёны, і помнікі зрабіліся непатрэбнымі. Спачатку іх увогуле хацелі выкінуць, а потым вырашылі, што музейны двор – самае для іх месца.

 

Пры аглядзе гэтай галерэі ў нейкі момант узнікае пачуццё, што Якуб Колас хоча сысці з гэтай кампаніі. Яшчэ з Канстанцінам Заслонавым народны паэт мог бы знайсці агульную мову, а вось з астатнімі…

 

Здымак http://www.liveinternet.ru