За iPad’амі гарадзенцы паедуць на «Карону»
У краме плануецца прадаваць усю лінію плэераў iPod, найноўшую мадэль планшэта iPad, кампутары MacBook Pro, MacBook Air, Mac mini, iMac, Mac Pro, маніторы Thunderbolt ды разнастайныя фірмовыя дадаткі.
Прадстаўнікі фірмы «Аўтаматызаваныя сістэмы бізнэс кантроля», якая валодае крамамі «i-Store», абяцаюць, што кошты на прадукцыю Apple будуць адпавядаць еўрапейскім, а значыць гарадзенцам не прыйдзецца выбірацца па кампутары і планшэты ў Польшчу. Цікава, што за апошні час гэта ўжо другая фірма, якая сваёй палітыкай цэнаў абяцае адвучыць жыхароў памежнай зоны рабіць пакупкі за мяжой. У жніўні «Электросила» абяцала адправіць беластоцкія крамы з тэхнікай у накаўт.
Агулам у Беларусі на сённяшні дзень ужо 20 крамаў, якія афіцыйна прадаюць прадукцыю амерыканскай фірмы. Крамы гандлёвай маркі «i-Store» плануецца адчыніць у кожным абласным цэнтры краіны.
На здымку: манітор Thunderbold падключаны да MacBook Pro
Здымак: apple.com