“Школа маладога журналіста” запрашае гарадзенцаў
Арганізатарам “ШМЖ” ГА “Цэнтр “Трэці Сектар” за 15-ць год дзейнасці выпрацавана праграма, якая за кароткі тэрмін дапаможа слухачам арыентавацца ў розных тэмах, навучыць асвятляць важныя падзеі ў жыцці горада і краіны, рыхтаваць цікавыя матэрыялы з дапамогай найноўшых мультымедыйных тэхналогій.
За час навучання слухачы пазнаёмяцца не толькі з асновамі журналістыкі, але і навучацца рабіць фота і відэарэпартажы, прымуць удзел у працы рэдакцыі інтэрнэт-парталу «Твой стыль» (www.t-styl.info) і ў іншых выданнях.
Арганізатары рыхтуюць для навучэнцаў шмат навінак і сюрпрызаў. Адзін з іх палягае на тым, што здымаецца верхняя ўзроставая мяжа для кандыдатаў на ўдзел у курсе. У гэтым годзе да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -16“ запрашаюцца гарадзенцы ад 16 год і вышэй!
Каб трапіць у ШМЖ-16 неабходна запоўніць анкету і прайсці суразмову.
АНКЕТЫ-ЗАЯЎКІ прымаюцца да 28-га верасня на e-mail: shmzh.hrodna@gmail.com ці па адрасе: г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а-79 (трэці паверх), з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).
Больш падрабязную інфармацыю пра праект можна атрымаць па тэлефоне: (029) 783-08-45 і e–mail: shmzh.hrodna@gmail.com