Спартовыя кіроўцы агітуюць за бяспеку руху
Віртуозы стырна выканаюць такія элементы, як «паліцэйскія развароты», «дворыкі», кіраваныя заносы ды іншыя.
Гледачы таксама могуць узяць актыўны ўдзел у ходзе правядзення акцыі і атрымаць прызы ад партнёраў мерапрыемства. Гарадзенскае ДАІ абяцае правесці конкурсы з гледачамі па хуткасным манеўраванні.
Для ўдзелу ў спаборніцтве патрэбна запоўніць заяву ўдзельніка.
Пачатак мерапрыемства а 12.00
Фінал акцыі адбудзецца 14 кастрычніка ў Менску.
Паводле adt.by