Навукоўцы параўналі працу савецкіх ідэолагаў у Гродне, Растове і Харкаве
Старт праекта «Памяць пра вайну з лакальнай перспектывы» быў абвешчаны ў красавіку: ад таго часу каманда праекта – Аляксей Ластоўскі (Беларусь), Ірына Склокіна (Украіна), Раман Хандожка (Расія) – збірала матэрыялы, якія паказваюць спосабы фармавання гістарычнай памяці грамадства. Навукоўцаў цікавілі два першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі і іх роля ў стварэнні вобразаў Вялікай айчыннай вайны. Але перадусім – мясцовыя адрозненні ў, здавалася б, маналітным Савецкім Саюзе.
Менавіта таму аб’ектам даследвання былі абраныя тры буйныя абласныя цэнтры – Гродна, Харкаў і Растоў-на-Доне – кожны з багатай гісторыяй і ўласным досведам вайны. Аб’ядноўвае іх тое, што ў час вайны яны былі акупаваны нямецкімі войскамі, хоць перыяд акупацыі доўжыўся розны час.
У прыватнасці, навукоўцы вывучалі назвы вуліц і плошчаў, газетныя публікацыі, экспазіцыі музеяў – менавіта як сродкі фармавання памяці грамадства.
Прэзентацыя вынікаў даследвання пройдзе 1 кастрычніка па адрасе: Гродна, Будзёнага 48а-38, пачатак а 18.30.
Даследаванне ажыццяўлялася ў рамках праекта «Гістарычная майстэрня Еўропа» пры падтрымцы фонда «Памяць, адказнасць, будучыня».
Здымак з вокладкі кнігі Яна Шумскага «Саветызацыя Заходняй Беларусі»