Гарадзенец стаў лепшым ракетапланерыстам у Еўропе
Мадэль гарадзенскага канструктара даўжэй за іншыя пратрымалася ў паветры.
«Твой стыль» не аднойчы пісаў пра таленавітага ракетамадэліста.
У 2010 годзе Аляксандр Ліпай – кіраўнік ракетна-касмічнай лабараторыі Гродзенскага цэнтра тэхнічай творчасці – стаў першым беларусам, які выйграў Кубак свету на гэтых прэстыжных спаборніцтвах.
У кастрычніку 2011 гарадзенскі ракетамадэліст стаў чэмпіёнам чарговага сезона Кубка свету па ракетамадэльным спорце.
Тады Аляксандр казаў, што з-за адсутнасці фінансавання атрымліваецца ўдзельнічаць далёка не ва ўсіх спаборніцтвах, бо ўсе выдаткі даводзіцца аплочваць самастойна.
Сваю першую ракету ён змайстраваў яшчэ школьнікам. З тае пары больш за 25 год працягвае займацца ўлюбёнай справай.
Акрамя спартыўнага ракетамадэлявання Аляксандр займаецца стэндавым мадэляваннем – вырабляе копіі існых касмічных апаратаў з паперы, і так званым «шоў-мадэляваннем» – вырабам ракет да пэўных святаў.
У Гродне майстар узначальвае спецыяльную лабараторыю па ракетамадэляванні, дзе перадае свой досвед школьнікам.
Здымак і відэа ctv.by