У Ваўкавыскай калоніі правялі спаборніцтвы па міні-футболе
У каманды бралі тых, хто мае навык гульні і вызначаецца добрымі паводзінамі.
Кубак пераможцаў узялі футбалісты ІК-11.
Федэрацыя футбола Гродзенскай вобласці ўручыла камандам-прызёрам падарункі, футболкі і фірмовыя футбольныя мячы.
Першыя спаборніцтвы сярод асуджаных арганізавала Упраўленне дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі па Гродзенскай вобласці пры садзейнічанні абласнога пракурора, які ўзначальвае мясцовую федэрацыю футбола.
Паводле http://belapan.by
Здымак http://volkovysk.by