Начная экскурсія па гродзенскіх замках
Удзень праграма ў Новым замку пачнецца ў 11 гадзін выступам клубу славянскіх адзінаборстваў “Арыдан”. У гэты ж дзень будуць падведзеныя вынікі і святочнае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу малюнкаў “Музей у фарбах”. А 13 гадзіне ў Новым замку адбудзецца канцэрт навучэнцаў каледжа мастацтваў.
У гэты час у Старым замку распачнецца сярэднявечная праграма. Аматары стральбы з луку змогуць наведаць майстар-клас гродзенскіх лучнікаў. Таксама выступіць клуб гістарычнай рэканструкцыі “Гарадзенскі двузуб”. Паслухаць “Музыку сярэднявечных дудароў” можна будзе ў выкананні гурту камедыянтаў ”Minnentahl”.
Уваход на дзённую праграму вольны.
Ноч музееў у Новым замку распачнецца а 20 гадзіне. Падчас вечаровай імпрэзы плануецца прэзентацыя ўнікальнага экспаната “Сведка апошняга сейму Рэчы Паспалітай”, прэзентацыя кнігі “Падарожжа па Панямонні”, начная экскурсія па музеі і музычная кампазіцыя па матывах Вебера і Райса “Ісус Хрыстос – суперзорка”.
Уваходны квіток на Ноч музеяў каштуе 10 тысяч рублёў. Набыць квіткі можна будзе ў касах Новага замку. Тэлефон для даведак 74-33-60
Здымак Каці Расюкевіч