Пачак цыгарэт з чорнай стужкай
Пра гэта паведаміў галоўны ўрач Мінскага гарадскога цэнтра здароўя Іван Тарашкевіч. Ён удакладніў, што рашэнне павінна быць прынята на ўзроўні ўраду. Яно прымусіць усіх вытворцаў і імпарцёраў цыгарэт размяшчаць на паверхні пачку цыгарэт (не менш за 30% плошчы) чорную стужку з інфармацыяй пра шкоду палення для здароўя курыльшчыкаў і людзей навокал.
Асноўны надпіс на пачку будзе наступны:”Паленне – прычына развіцця сардэчна-сасудзістых і ракавых захворванняў”. На другім баку будзе размяшчацца дадатковы надпіс, які будзе змяняцца. Сярод варыянтаў: “Паленне садзейнічае імпатэнцыі і развіццю жаночай бясплоднасці”, “Паленне – прычына інфарктаў і інсультаў , “Паленне – цяжкая залежнасць, не пачынайце паліць”, “Курыльшчыкі паміраюць маладымі”, “Абмяжуйце дзяцей ад тытунёвага дыму” і інш. Усе надпісы будуць змешчаны па-руску.
31 мая адзначаецца Сусветны дзень без тытуню.
Здымак паводле www.adme.ru