Суседка падарыла дзяўчынцы… наркотык

|

Жыхарка Астрына здабыла пакет канаплі і вырашыла зарабіць.


Як да патэнцыйнай пакупніцы 38-гадовая жанчына звярнулася да суседскай дзяўчынкі. Васьмікласніца набыць наркотык адмовілася.

Тады, калі за некалькі дзён суседка так і не здолела знайсці пакупніка, яна аддала канаплю школьніцы ў падарунак.

Занепакоеная мама дзяўчынкі звярнулася ў міліцыю.

 

У дачыненні шчодрай суседкі распачатая крымінальная справа. Ёй пагражае ад 5 да 8 гадоў пазбаўлення волі.

 

Паводле grodnonews.by