In memoriam. Леакадыя Клюева
Спадарыня Леакадыя дапамагла не аднаму чалавеку, выхавала і паставіла на ногі двух сыноў, якімі магла ганарыцца, дачакалася ўнукаў. Знаёмыя назаўсёды запамятаюць яе ўсмешлівай, жыццярадаснай і поўнай веры. Рэдакцыя “Твайго стыля” спачувае сям’і Клюевых, перадусім яе сыну Пятру, музыку, чалавеку ідэі, нашаму добраму сябру.
Развітацца з Леакадыяй Чаславаўнай можна сёння ад 18 гадзіны ў доме сям’і Клюевых. У пятніцу а 12 гадзіне адбудзецца пахавальная імша ў Касцёле Унебаўзяцця Божай Маці і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне.
Светлая Вам памяць і вечны супакой.