Польская мытня прапануе ўвесці на беларуска-польскай мяжы электронную чаргу

|

Пра гэта польскі бок паведаміў на сустрэчы кіраўнікоў мытных службаў Беларусі і Польшчы ў Беластоку.

Паводле прэс-службы  Дзяржаўнага мытнага камітэта, пілотны праект “Е-чарга” стартуе на польскім баку мяжы, пасля чаго ацэняць магчымасць яго рэалізацыі на беларускай тэрыторыі.

Тады ў беларусаў з’явіцца магчымасць браніраваць час пад’езду да пункта пропуску праз інтэрнэт.

 

Акрамя таго палякі прапанавалі выкарыстоўваць “зялёныя калідоры” яшчэ да ўезду на тэрыторыю пункта пропуску.

Апрабіраваць гэты досвед плануецца ў “Брузгах”.

Калі ўсё пойдзе добра, такая арганізацыя працы будзе выкарыстоўвацца падчас чэмпіяната свету па хакеі ў 2014 годзе.

 

Паводле http://vgr.by

Здымак http://www.day.by