Запрацаваў сайт для ахвяр хатняга гвалту
Пры жаданні наведнікі старонкі змогуць атрымаць інтэрнэт-кансультацыю юрыста і псіхолага.
Сайт створаны пры падтрымцы праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Павышэнне нацыянальнага патэнцыяла дзяржавы па супрацьдзеянню хатняму гвалту ў РБ” і “Развіццё нацыянальнага патэнцыялу РБ у мэтах супрацьдзеяння хатняму гвалту ва ўмовах дасягнення гендэрнай роўнасці”.
Адмініструе старонку грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын”.
Нажаль, ахвярам хатняга гвалту практычна няма дзе схавацца ад агрэсара.
У Гродзенскай вобласці працуе толькі адзін крызісны цэнтр: у Лідзе пры праваслаўным сястрынстве ў гонар святой Еўфрасінні Полацкай.
Штомесяц тут знаходзяць прытулак у сярэднім 4-6 чалавек. Дапамагаюць тут толькі жанчынам, мужчынам даводзіцца адмаўляць. Звяртаюцца ў прытулак у асноўным не карэнныя жыхары Ліды: нехта, каб пераначаваць адну ноч, нехта, каб дачакацца месца ў інтэрнаце.
Здымак http://discussiya.com