У сеціве з’явілася стужка пра Мікалая Аўтуховіча

|

Былы “афганец” Мікалай Аўтуховіч стаў героем новага відэафільма, які з’явіўся ў інтэрнэт-прасторы. Днямі была распаўсюджаная інфармацыя аб тым, што палітвязень утрымліваецца ў вельмі кепскіх, бесчалавечных, умовах.


Мікалай Аўтуховіч быў узяты пад варту з 8 лютага 2009 г., асуджаны 6 траўня 2010 г. Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь па ч. 3 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да вогнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) да 5 гадоў і 2 месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Рашэннем судa ад 17 студзеня 2012 г. умовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, Аўтуховіч быў пераведзены з калоніі №5 у Івацэвічах ў турму №1 г.Гродна.

 

Здымак nn.by