Прыватная футбольная школа “Нёман” адкрылася ў Ашмянах
Заняткі ў новай навучальнай установе, створанай прыватным прадпрымальнікам Аляксандрам Кушнерам, распачаліся 2 лістапада.
Школу ў Ашмянах ён здолеў адчыніць дзякуючы падтрымцы “Беларускай федэрацыі футбола” і Ашмянскага райвыканкама. Дзяцей і бацькоў, зацікаўленых футболам, у Ашмянах хапае.
Аляксандр Кушнер:
– Заняткі і трэніроўкі ў школе будуць праходзіць на беларускай мове. Не думаю, што для дзяцей гэта будзе складана: усё ж у школе яны вывучаюць беларускую. Вядома, ёсць спецыфічная спартыўная тэрміналогія, якая па-беларуску і па-руску гучыць па-рознаму.
Але паступова да гэтага прыстасуемся. Акрамя таго, бацькі таксама падтрымалі навучанне на беларускай мове.
Паводле http://rh.by