“Святы Губерт – гэта асоба з легенд, пра якую амаль ніхто і не ведае, або забыліся”

|

Прэзентацыя пачалася выступленнем гурта “Hurdy Gurdy”, якія гралі на беларускіх цымбалах, афрыканскім джамбе, турэцкай дарбуцы, ірландскім бузукі і еўрапейскай флейце.

 

У пленэры прынялі ўдзел маладыя гарадзенскія мастакі, студэнты.

 

Ілля: “Мая праца “Паляванне” намалявана на тэму святога Губерта. Яна аб тым, як Губерт, выехаўшы на паляванне, убачыў у адлюстраванні аленя і горад, які ў будучыні быў пабудаваны”.

 

Аляксандра: “Я намалявала светлафор і аленя, які яго пераскоквае. На нашым гербе Пагоня таксама намаляваны алень, які перапрыгвае праз перашкоду. Гэта паказвае, што ён вольны, як і людзі, што жывуць у Гродне таксама вольныя”.

 

Наталля: “Мае працы аб тым, что зараз у Гродне гісторыя вакол нас. Гэта не толькі тое, што было раней. Нават зараз мы ствараем гісторыю. Для нас у гэтую хвіліну цяперашні час, а праз некалькі год гэта таксама стане мінулым. Мае працы аб святым Губерце ўжо таксама гісторыя”.

 

Вольга: “Святы Губерт – гэта асоба з легенд, пра якую амаль ніхто і не ведае, або забыліся. У малюнку “Зазірні ў глыбіню” я паказала яго сувязь з нашым горадам. Таму на ім і адлюстравала шмат гарадзенскай архітэктуры. Гэта сувязь гісторыі з сучаснасцю, старага і новага, алоўка і гуашы”.

 

Сяргей: “Я асабліва не думаў пра тое, што маляваць. Прыйшоў з універсітэта дадому, паеў, сеў за кампутар і маляваў тое, што вы можаце тут убачыць”.

Кожная праца выканана ў сваім стылі. Кожны мастак паказваў самога сябе. Хтосьці выкарыстаў толькі туш, некаторыя бралі каляровыя матэрыялы, алоўкі, фарбы. Некаторыя выкарыстоўвалі кампутарную апрацоўку і графіку.

 

У канцы прысутныя пачулі расказ старшыні Гродзенскага аддзялення “Таварыства беларускай школы” Таццяны Канопкінай аб традыцыі святкавання Дзён Губерта:

 

“Гісторыя гэтых імправізываных святаў налічвае 5 гадоў. У пачатку лістапада акрыўная грамадскасць: гісторыкі, вольныя мастакі, нават дзеткі, якія вывучаюць гісторыю Гродна – збіраюцца разам і робяць добрыя справы. Хтосці збіраецца на канферэнцыі, хтосці робіць вернісажы.

 

У гэтым годзе да нас далучыліся новыя маладыя мастакі і дызайнеры. Гэта нейкая новая хваля. Мне вельмі прыемна, што гісторыя гэтага свята набывае іншы смак. Прыходзяць людзі, а з імі прыходзяць новыя ідэі”.

Здымкі Яна Лялевіча