“Славія” пабіта ў трэці раз

|

У 30 туры па тэхнічных прычынах матч у Мазыры перанеслі на стадыён у Хойніках. “Славія” павінна была даць справаздачу перад сваімі заўзятарамі за два пройгрышы гарадзенцам.

 

Нагадаем, у сакавіку гэтага года “Нёман” ўжо гуляў у Хойніках, тады ў першым туры гарадзенцы адолелі “Славію” 3-1. Праз два месяцы ў другім крузе “Нёман” на ўласным полі громіць “Славію” 8-0.

 

Як і чакалася, гаспадары гулялі ў атакуючы футбол. Першы тайм прайшоў цалкам пад дыктоўку гаспадароў. Наша варта варот – Сяргей Чэрнік быў на вышыні і не даў “Славіі” выйсці наперад.

 

У другім тайме гульня змяніла характар. Праз восем хвілін пасля перапынку “Нёман” выйшаў наперад. Няўрымслівы Дзенісевіч прадраўся праз ахоўныя рэдуты “Славіі”, выдаў мяч пад удар Лясюку. Таму нічога не заставалася, як рэзультатыўна замкнуць перадачу партнёра – 0-1. Пасля гала “Славія” страціла тонус, а выдаленне Усачова дабіла каманду цалкам. Так “Нёман” чарговы раз адбірае ў “Славіі” 3 ачкі.

 

Як паведамляе афіцыйны сайт мазырскай “Славіі”, сакрэт поспеху “Нёмана” быў такі: “Перад гульнёй са “Славіяй” гульцы “Нёмана” цягам паўгадзіны слухалі клубную музыку ў сваёй распранальні. Прычым яна была такой гучнай, што здалося, быццам пачалася моладзевая дыскатэка. Але не. Так гульцы зараджаліся на матч”.

Мы памятаем, якая сумная распранальня ў Хойніках.

 

Тым часам працягваецца барацьба за пятае месца. ФК “Мінск” згуляў унічыю з “Белшынай”. Тым самым па ачках “Нёман” і “Мінск” дзеляць пятае месца: у каманд па 35 ачкоў у актыве.

 

У наступным туры “Нёман” сустракаецца з салігорскім “Шахцёрам”, які ўпэўнена ідзе на другім месцы. Матч пройдзе ў Гродне 11 лістапада. У гэтым сезоне каманды ўжо сустракаліся і абодва разы матчы скончыліся з лікам 1-1.

Падарунак Дзмітрыю Кавалёнку на дзень народзін. Яму споўнілася 35 год

 

Здымкі з матча Сяргея Баравіка/Goals.by