Вуліцу Даватара адкрылі, але працы на ёй працягваюцца

Карэспандэнт “Твайго стыля”, апынуўшыся сёння на вуліцы Даватара, заўважыў, што прынамсі на адным адрэзку працы яшчэ хапае: стаяць вагончыкі, актыўна ездзіць будаўнічая тэхніка, рабочыя не спяшаючыся абмяркоўваюць штосці сваё. Праезджая частка, безумоўна, гатовая, але ладны кавалак працы ля Еўраопта і Медтэхнікі застаўся няскончаным.

 

З “парадам” чыноўнікаў і аркестрам у чырвоны дзень календара, магчыма, крышку паспяшаліся.

Ледзь не на самым пачатку вуліцы ўжо не хапае добрага кавалка новенькага бардзюра. А можа яго там і не было.

На месцы знесенай камісійнай мэблевай крамы – будова.

 

Рэканструкцыя вуліцы мела скончыцца яшчэ 1 кастрычніка, аднак была адкладзеная большы чым на месяц. Але, як відаць, усё роўна цалкам выканаць праект не паспелі.

 

Здымкі аўтара