Матчы плэй-оф еўракубкаў БАТЭ можа правесці на гарадзенскім стадыёне

|

Замежныя дэлегаты, у суправаджэнні афіцыйных асобаў БАТЭ, правядуць інспекцыю мясцовай футбольнай арэны, паведамляе “Прессбол”.

 

У 2003 годзе была распачатая маштабная рэканструкцыя “Нёмана”, па завяршэнні якой, у 2008 годзе, стадыён атрымаў тры зоркі УЕФА. Гэта дае права прымаць тут афіцыйныя матчы зборных і еўракубкі да паўфінальнай стадыі ўключна. Арэна мае сістэму абагравання газона, электраасвятленне і трыбуны на 8500 месцаў.

Стадыён “Нёман” у час адборачнага матчу Чэмпіянату Свету 2010 года Беларусь – Андора

 

Што тычыцца галоўнай футбольнай арэны краіны, то яе чакаюць змены: рэканструкцыя сталічнага стадыёна “Дынама” пачнецца ўжо ў гэтым месяцы.

 

Вядома, што будаўнічыя працы выканае венгерская кампанія, якая выйграла тэндэр. Арэна павінна спалучаць архітэктурныя традыцыі сярэдзіны мінулага стагоддзя і новыя дызайнерскія рашэнні, на гэтым акцэнтаваў увагу праекціроўшчыкаў на нядаўняй нарадзе прэзідэнт.

Пасля рэканструкцыі тут будзе працаваць падземны паркінг. Ёмістасць “Дынама” вырасце з цяперашніх 34 да 41 тысячы чалавек. Ад дажджу заўзятараў абароніць дах, якi закрые 80% месцаў на трыбунах.

 

Што тычыцца гарадзенскага аэрапорта, то па стане на 1 студзеня 2010 года падпісана 43 міжурадавыя і міждзяржаўныя пагадненні аб паветраных зносінах. Тым самым аэрапорт адкрыты для міжнародных рэйсаў, што дадае яшчэ адзін плюс гарадзенскаму стадыёну.

 

Здымкі ekibaztus.livejournal.com і wikimedia.org