Паліцыя дысцыплінуе кіроўцаў фур
Як паведамляе interfax.by, неабходнасць спецмерапрыемства звязана з вялікай чаргой грузавікоў перад памежным пераходам у Кузніцы.
Паводле звестак, якія паступаюць у паліцыю суседняй з Беларуссю дзяржавы, найбольшыя цяжкасці ў асенне-зімовы перыяд маюць кіроўцы легкавых аўтамабіляў, чые інтарэсы парушаюць фуры, якія чакаюць у чарзе ў раёне польска-беларускага памежнага пераходу.
Падчас акцыі паліцыя будзе неадкладна рэагаваць «на ўсе неправамерныя дзеянні ўдзельнікаў руху», а таксама падтрымліваць дзве асобныя чэргі для грузавікоў і легкавых аўтамабіляў.
Здымак kraj.by