На “Варштаце ідэй” абмяркуюць пытанні горадабудаўніцтва і аховы спадчыны
Увазе ўдзельнікаў праграмы будуць прапанаваны сустрэчы, заняткі, дыскусіі і абмеркаванні праблемаў аховы культурнай спадчыны і альтэрнатыўных накірункаў горадабудаўніцтва.
Асноўнай задачай “Варштата” з’яўляецца не толькі атрыманне ведаў і вывучэнне досведу іншых людзей, але і заахвочванне ўдзельнікаў зрабіць свой унёсак у захаванне спадчыны Гродна.
Для ўдзелу ў “Варштаце ідэй” неабходна зарэгістравацца.
Сустрэчы ў фармаце “Варштата ідэй” ужо адбываліся ў Гродне летам.