Браканьер загубіў 78 вугроў

|

Мужчына быў затрыманы на возеры Нарач падчас рэйду па барацьбе з браканьерствам. Пры дапамозе аголенага электрычнага провада, які падключыў у хаце пасёлку Нарач, ён здабыў 78 забітых электратокам вугроў.

Сваімі дзеяннямі ён зрабіў шкоду ў асабліва буйным памеры на суму 204 млн. 750 тыс. рублёў.

Максімальная санкцыя артыкула 281 УК прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Затрыманы змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Па інф. naviny.by

На фота: возера Нарач (dybowski.blog.tut.by)