“Нёман” разграміў “Металургс”
Латышы выйшлі наперад ужо на чацвёртай хвіліне – Повілас Верэнiс з падачы Фелдманiса адкрыў лік. Першы перыяд заставаўся за гасцямі.
У другім перыядзе гульня цалкам памяняла характар. З першых хвілін “Нёман” стаў штурмаваць вароты гасцей. І ўжо на 23 хвіліне першы гол у вароты “Металургса” прыносіць Андрэй Макроў. Праз восем хвілін Яраслаў Крыстэк выводзіць “Нёман” наперад, а ўжо праз чатыры хвіліны з падачы Макрова чэх афармляе дубль. Пасля другога перыяду рахунак на табло быў ужо 3:1.
У трэцім перыядзе яшчэ адзін легіянер “Нёмана” – славак Пётр Фабуш – аформіў дубль. Пры гэтым дзве шайбы апынуліся настолькі прыгожымі, што заўзятары яшчэ доўга потым іх абмяркоўвалі.
Канчатковы лік матчу 5:1 на карысць гаспадароў.
“Нёман” – “Металургс” – 5:1
Шайбы:
Повілас Верэнiс (Вентс Фелдманiс) 3:37
Андрэй Макроў (большасць) (Іван Усенка, Аляксандр Усенка) 23:10
Яраслаў Крыстэк (большасць) (Іван Усенка, Андрэй Антонаў) 30:56
Яраслаў Крыстэк (Андрэй Макроў, Аляксандр Усенка) 35:02
Петэр Фабуш (Іван Усенка) 44:19
Петэр Фабуш (Андрэй Антонаў, Ігар Брыкун) 52:01