Новая “Карона” сабрала пад дахам брэндавыя крамы
Зала “Б” працуе у новым фармаце ўжо некалькі месяцаў, але афіцыйна яе адкрылі толькі зараз. Адміністрацыя рынку абяцала, што адрамантаваная зала будзе падобнай да гандлёвых цэнтраў кшталту польскага “Ашона” ці літоўскага “Акропаліса”.
Новая “Б” сапраўды выразна адрозніваецца ад астатніх каронаўскіх залаў. Гандлёвых кропак цяпер менш, але плошчы крамаў павялічыліся, амаль ўсе яны маюць вялікія шкляныя вітрыны. Месца мінулых рынкавых крамак занялі больш брэндавыя, як “Columbia”, “Apple i-Store” і іншыя.
Здымкі аўтаркі