Гульня сезону: “Нёман” – “Гомель” у 1/8 фіналу кубка Беларусі

|

Чакаць засталося зусім мала. Перанесены матч Кубка Беларусі адбудзецца 21 лістапада на гарадзенскім стадыёне “Нёман”.


Наша каманда прымае ФК “Гомель”. Узлаваныя “паўднёўцы” прыедуць помсціць “заходнікам” за крыўднае паражэнне ў Гомелі.

 

Для гарадзенцаў гэта самы важны матч сезону. У Лізе сітуацыя не змяняецца: 5 або 6 месца, гэта ўжо не мае вялікага значэння. Цяпер галоўнае прабіцца далей у Кубку, бо за перамогу ў ім даюць пуцёўку ў Лігу Еўропы. А гэта даўно ўжо з’яўляецца галоўнай задачай нашай каманды.

 

У сацыяльных сетках у групах прысвечаных “Нёман” усюды ідзе агітацыя, каб кожны заўзятар прыйшоў падтрымаць свой родны клуб у самы важны матч сезону. З’явіўся нават адмысловы ролік, які заклікае народ прыйсці на футбол.

Малюнак і відэа 21sector.forum24.ru