На Гарадзеншчыне з’явіліся 2 палітсалдаты

|

У заяве на альтэрнатыўную службу Павел пазначыў, што “паводле сваіх рэлігійных перакананняў не можа насіць вайсковую форму і служыць у войску, дзе пануе камуністычная сімволіка (серп і молат), пад якой у СССР пераследавалі хрысціян”.

Аднак прызыўная камісія Маладзечна  прызнала яго вартым да вайсковай службы.

Прызыўнік звяртаўся спачатку ў Маладзечанскі раённы, а пасля ў Мінскі абласны суд, дзе ягоныя скаргі засталіся не задаволеныя.

Псіхатэрапеўт прызнаў хлопца нягодным да вайсковай службы, аднак яго ўсё ж адправілі ў войска. Маладафронтавец упэўнены, што гэта зроблена па палітычных матывах.

 

Яшчэ адзін грамадскі актывіст, Сяргей Клюеў, накіраваны ў танкавую частку ў Слоніме.

Да 24 гадоў хлопцу давалі адтэрміноўку ад службы ў войску па стане здароўя. Сябры Сяргея ўпэўненыя, што прычына ягонага гвалтоўнага прызыву – грамадская дзейнасць.

Клюеў быў падазраваным па крымінальнай справе, распачатай пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года па артыкуле 239 КК РБ (масавыя беспарадкі). 

Тады Сяргей Клюеў паведамляў праваабаронцам, што 19 снежня на плошчы увогуле ня быў, а затрымалі яго ў іншым месцы.     

 

Паводле http://spring96.org , http://ags.by