“Нёман”. Вынікі сезона
У гэтым сезоне “Нёман” згуляў 30 сустрэч (10 перамог, 11 нічыіх, 9 паражэнняў), было забіта 43 мячы, прапушчана 36 мячоў. У параўнанні з папярэднімі гадамі гэта добры вынік.
2011 год – 8 месца, 33 гульні, розніца мячоў 33-45
2010 год – 10 месца, 33 гульні, розніца мячоў 27-42
2009 год – 7 месца, 26 гульняў, розніца мячоў 23-31
У параўнанні з трыма папярэднімі гадамі мы павялічылі выніковасць і сталі менш прапускаць. Але ў Кубку Беларусі вынік не з лепшых. У гэтым годзе падапечныя Сяргея Саладоўнікава вылецелі на стадыі 1/8 фіналу Кубка РБ.
Варта нагадаць што “Нёман” па выніках сезона лічыцца самай “міралюбівай” камандай – 11 нічыйных вынікаў.
У гэтым сезоне ў кожным матчы гуляў толькі Павел Савіцкі (30 гульняў, 6 галоў і 4 перадачы). Лепшы бамбардзір каманды – Іван Дзенісевіч (26 гульняў, 10 галоў і 13 перадач), ён і лепшы распасоўшчык Лігі.
Савіцкі |
Дзенісевіч |
Варта адзначыць і прагрэс Андрэя Лясюка (23 гульні, 8 галоў і 2 перадачы). Апошнія пяць галоў, ён забіў у апошніх пяці сустрэчах. Тым самым дапамог “Нёману” ўвайсці ў пяцёрку лепшых.
Па статыстыцы футбольнага сайта football.by сярэдняя наведвальнасць у Гродне на матчы Вышэйшай Лігі склала 1862 чалавекі.
Успомнім лепшыя моманты сезона:
1 тур. Удалы старт у Хойніках. Была біта “Славія” 1:3. Нагадаем, каманда з Мозыра прыносіла нам толькі поспех. Усе тры сустрэчы ў гэтым сезоне “Нёман” быў мацнейшы за мазыран.
12 тур – “Нёман” 8:0 “Славія”. Менавіта гэты матч выцягнуў “Нёман” з дна турнірнай табліцы. Менавіта гэты матч даў штуршок гарадзенскай камандзе. Пасля серыі няўдалых сустрэч, нам усміхнуўся поспех. Гэты дзень, безумоўна, увайшоў у гісторыю.
20 тур. “Тарпеда БелАЗ” 1:5 “Нёман”. Гэты матч таксама адыграў вялікую ролю. Нам патрэбныя былі ачкі, і мы іх узялі.
29 тур. “Нёман” 2:1 “Мінск”. Адпомсцілі “Мінску” за леташні Кубак. І, вядома ж, перамога ў прынцыповым матчы за пятае месца. Хто ведае, прайграўшы тады дома, ці занялі б мы пятае месца? Успомнім гэты зімовы футбол.
32 тур. Перамога ў Гомелі над “Гомелем”. Мы апынуліся мацней 1:0. Адзіны гол, да таго ж прыгожы, забіў Андрэй Лясюк.
33 тур. Апошні матч сезона! “Нёман” перамагае “Тарпеда” 2:1. Адзін з самых запамінальных матчаў. “Нёман” біўся да канца. Бо на шалях было пятае месца. Успомнім гэты апошні гол сезона…
Гэтак жа варта адзначыць гарадзенскіх фанатаў, якія шмат перажылі ў гэтым сезоне. Разборкі з мясцовай міліцыяй, безвыніковая гульня каманды ў пачатку сезона. Але пасля ўсё стала на свае месцы. Каманда перамагае, фанаты радуюцца. Да канца сезона фанаты зладзілі фаер-шоў на стадыёне: гэта было прыгожа і незабыўна.
Пра сумныя моманты сезона пісаць не будзем. Ніхто не хоча ўспамінаць “добрую” распранальню ў Хойніках, бязвыйгрышную серыю нашай каманды, разборкі з міліцыяй і Кубак.
Задачу на сезон мы, на жаль, не выкананалi. Ліга Еўропы па-ранейшаму ў нас у марах. Але радуе, што мы ўвайшлі ў пяцёрку лепшых. Гэта крок наперад. Па словах гульцоў: “Калі склад застанецца, то будзем змагацца за медалі”. Наперадзе нас чакае новы сезон і новы Кубак.