ХК “Нёман”: пераможная серыя працягваецца
“Шахцёр” – “Нёман” 3:4 (бул.) (2:2, 1:1, 0:0, 0:0, 0:1)
Шайбы:
07.26 0:1 – Лісічкін (Фабуш, Кіслы – больш.)
09.45 1:1 – Волкаў (Камбовіч, Андрушченка – больш.)
00:36 1:2 – Кіслы (Лісавец, Лісічкін)
18:40 2:2 – Дадонаў (Наваренка)
23:45 3:2 – Чупрыс (Наваренка, Яфіменка – больш.)
33:37 3:3 – Кіслы (І. Усенка, Антонаў – больш.)
65:00 3:4 – Крыстэк (вырашальны буліт)
align=”middle” width=”256″ > |
Лепшымі гульцамі ў матчы прызнаныя Крыстэк і Кіслы.
Галоўны трэнер “Нёмана” Дзмітрый Краўчанка пасля матчу сказаў:
“Удзячны нашым заўзятарам, якія сёння зладзілі ўзрушаючую падтрымку. У такой атмасферы наша каманда не мела права згуляць дрэнна.
На мой погляд, гульня атрымалася роўнай, цікавай для гледачоў. Не стамляюся паўтараць падапечным аб тым, што неабходна гуляць і змагацца да апошніх секунд. Сёння яны праявілі свае лепшыя якасці, хоць перамога дасталася ў серыі пасляматчавых булітаў. А гэта – латарэя, і ў ёй пашанцавала нам.
Да матча ў Салігорску мы два ці тры разы высвятлялі адносіны з супернікамі ў серыях хакейных пенальці, у Крыстэка і Фабуша нядрэнна атрымлівалася. Сёння мы адправілі выконваць буліт абаронцу – Хомера. Ян спачатку закінуў шайбу, а потым на эмоцыях не змог патрапіць у цэль…
Мы хацелі выйграць, і гэты вынік вельмі важны для нас з пункту гледжання псіхалогіі і ўмацавання пераможнага духу. Думаю, далей мы пастараемся таксама перамагаць.
У цэлым, гульнёй задаволены, а пра памылкі нават не буду гаварыць”.