Галалёдзіца: у Ваўкавыскім раёне і пад Беластокам перакуліліся аўтобусы
Аўтобус перакуліўся.
Пяцёра пасажыраў здолелі самастойна выбрацца з салону, астатнім спатрэбілася дапамога выратавальнікаў.
Два чалавекі змешчаныя ў шпіталь.
У 7.10 перакуліўся аўтобус HONG TONG LCK 6798 H з пасажырамі на аўтадарозе Баранавічы-Ваўкавыск, піша rovd.volkovysk.by.
На месца адразу выехалі следча-аператыўная група РАУС, брыгада хуткай медыцынскай дапамогі і супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Устаноўлена, што 59-гадовы кіроўца аўтобуса, які належыць аднаму з гарадскіх прадпрыемстваў, не ўлічыў умовы надвор’я, з-за чаго аўтобус перакуліўся ў левы кювет.
Жыхаркі Зэльвы 52 і 27 гадоў атрымалі сур’ёзныя траўмы галавы і пераломы. Жанчыны шпіталізаваныя ў траўматалагічнае аддзяленне раённай бальніцы.
Абедзьве аварыі здарыліся ў цёмны час сутак. Прычыны здарэнняў высвятляюцца.