Гарадзенскі InvestWeekend: голыя ідэі інвестараў не цікавяць

Мерапрыемства наведалі людзі, зацікаўленыя ў запуску і развіцці ўласных бізнес-праектаў: іх было прэзентавана 12. Паводле ацэнак арганізатараў, прысутнічала каля 150 чалавек.

 

Сярод экспертаў і інвестараў былі прадстаўнікі Банка Масква-Мінск, Белінвестбанка, Парытэтбанка, страхавой кампаніі “Кентаўр”, прадпрыемстваў Свабоднай Эканамічнай Зоны “Гроднаінвест”, індывідуальныя прадпрымальнікі, дырэктары прыватных кампаній, праграмісты, выкладчыкі ўніверсітэтаў, бізнэс-трэнеры, спецыялісты ў галіне праектавання і іншыя.

 

З дапамогай зваротнай сувязі “залы”, экспертаў і інвестараў, маладым прадпрымальнікам быў прадастаўлены час на перапрацоўку сваіх ідэй у адпаведнасці з дадзенымі ім парадамі і дапаўненнямі. Пасля абеду ўдзельнікі інвест-ўікенда маглі прысутнічаць на майстар-класах бізнес-трэнераў і экспертаў. У канцы дня фінальныя прэзентацыі былі прадстаўлены на канчатковы суд экспертаў.

Па выніках нарады ў намінацыі “Самы камерцыйна перспектыўны праект” быў абраны праект “Пракат гірацыклаў” Вячаслава Санюкевіча. Распрацоўшчык прапанаваў стварыць у горадзе пракат скутэраў-гірацыклаў.

 

Самай моцнай камандай/аўтарам” прызнаная каманда інвестыцыйнага праекта па стварэнні аб’екта прыдарожнага сэрвісу “Ачаг”: Ксенія Будрэвіч, Анастасія Дзенісенка, Анастасія Красько і Вікторыя Танковіч.

 

У намінацыі “Самы інавацыйны праект” эксперты і інвестары абралі “Кветкавы рай” Вікторыі Кур’ян і Крысціны Раўко. Дзяўчаты прапанавалі выкарыстоўваць у краме электроннае абсталяванне з сэнсарным экранам, якое падае пакупнікам інфармацыю аб штодзённым даглядзе за любой раслінай з асартыменту з магчымасцю друку дадзеных.

 

align=”left” alt=”Юрый Валчкевіч” >

Эксперт Юрый Валчкевіч – прадстаўнік страхавога таварыства “Кентаўр”, выказаў сваё меркаванне аб праектах:

 

“Мноства прапанаваных праектаў яшчэ не да канца прадуманыя. Ідэі, у прынцыпе, можа быць і цікавыя, але існуе вялікая колькасць нюансаў. Пры гэтым непрадуманы заканадаўчыя і тэхнічныя пытанні, падаткаабкладанне. У нас у рэспубліцы да гэтых пытаннях варта ставіцца вельмі сур’ёзна, калі хочаш, каб бізнэс квітнеў”.

 

Па словах Канстанціна Жураўскага прадстаўніка кампаніі “СтартапТэхналогіі”, шматлікім прадстаўленым праектам патрэбныя не грошы, а менавіта той стартавы інтэлектуальны капітал, які тут даюць эксперты і інвестары.

“Традыцыйна Гродна збірае самую вялікую колькасць людзей у краіне. У гэты раз прадстаўлена вельмі мала ўжо існуючых бізнэсаў. У асноўным гэта голыя праекты, якія трэба дапрацоўваць і пералічваць.

 

Відавочна выяўленых інвестараў я сёння не назіраю таму, што ёсць адна асаблівасць: інвестары не вельмі любяць ездзіць на прэзентацыю голых ідэй. На маю думку, за тры гады ў Беларусі з’явіўся толькі адзін сапраўдны бізнэс-анёл.

 

Гэта менавіта венчурны інвестар, які ўкладвае грошы ў дзясяткі розных праектаў зыходзячы з таго, наколькі моцна ён ацэньвае не ідэю, не прапрацоўку, а аўтара. Астатнія інвестары – гэта традыцыйныя пакупнікі бізнэсу”.

 

На інвест-ўікэндзе ў якасці эксперта і інвестара прысутнічаў Сяргей Аўдзейчык дырэктар ТАА “Молдэр”, якое месяц таму стварыла “Інавацыйную майстэрню”:

 

“Мы свядома не разглядаем фінансаванне такіх праектаў як стварэнне хостэлаў і праграмнага забеспячэння. Я шукаю праекты, якія накіраваны на выпуск матэрыяльных рэчаў.

Цяпер у нас на разглядзе ёсць праект па вытворчасці другасных палімерных кампазітаў. Цана на падобныя замежныя аналагі вельмі высокая.

Другі праект на больш раннім этапе: на этапе ідэі вытворчасці новай унікальнай канструкцыі вібраапор для кабін трактароў. На сённяшні дзень вынаходнік узгадняе праект з канструктарскім бюро трактарнага завода. Ужо атрыманы папярэднія станоўчыя водгукі. Мы бачым перспектыву, што з гэтым вырабам можна трапіць на канвеерныя пастаўкі да аўтавытворцаў. У гэтага праекта вялікая верагоднасць дайсці да практычнага ўвасаблення”.

 

Генеральны дырэктар беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў Мікалай Старавойтаў лічыць, што ў сучасным бізнэсе актыўную ролю стала займаць моладзь:

 

“Як для кіраўніка фонду, ідэі ў такім выглядзе не ўяўляюць для нас асаблівай цікавасці. Мы фінансуем ўжо працуючыя суб’екты прадпрымальніцтва. Але я прысутнічаю тут, каб ацаніць, як інвестар, хто прыйдзе працаваць да нас заўтра. Калі 10-15 гадоў таму ў прадпрымальнікі ішла інтэлігенцыя, якая мала зарабляла на месцах, то цяпер у асноўнай масе прыходзіць моладзь”.

 

На Гродзенскі Invest Weekend прыехала шмат гасцей з Польшчы і Украіны.

 

Па словах дырэктара Львоўскага цэнтра інавацый Сцяпана Весялоўскага, аб мерапрыемстве ён даведаўся з міжнароднага праекта па падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у якім удзельнічаюць Украіна, Беларусь і Польшча:

 

“Для нас цікавы такі фармат, бо мы таксама плануем праводзіць такія сустрэчы. Тут прадстаўлена шмат інвестараў і гэта сведчыць аб высокім узроўні правядзення. Калі мы тут убачым праект, які ўжо існуе ва Украіне, то можам папросту маштабаваць яго на абедзве краіны ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва”.

 

Правядзенне падобных мерапрыемстваў традыцыйна падымае ўзровень бізнес-культуры рэгіёна, павялічвае колькасць малых прадпрыемстваў, усталёўвае бізнес-кантакты, дае матывацыю маладым людзям, паказвае, што ёсць магчымасць ствараць бізнэс у гэтай краіне, весці яго і зарабляць грошы.

 

Здымкі аўтаркі і Алісы Чэкатоўскай