АЧБ: “Нёман” перамог латышскі “Металургс”
У першым перыядзе каманды абмяняліся галамі – на дакладны кідок Паўла Сцяпанава адказаў Эдгарс Бранцiс. На экватары матча Арцём Бажко рэалізаваў большасць і зноў вывеў “Нёман” наперад.
У заключнай трэці Аляксандр Коўшык зноў рэалізаваў лішняга, аднак праз дзве хвіліны Айнарс Падзiньш скараціў адставанне “Металургса” да мінімуму. Фінальную кропку ў матчы паставіў Павел Баярчук, які пабіў пустыя вароты латвійскага клуба.
Шайбы:
06.28 1:0 – Сцяпанаў (А. Маляўка, С. Маляўка)
09.57 1:1 – Бранцiс (Тубелiс, Забiс)
29.16 2:1 – Бажко (Хомэр, Коршунаў – больш.)
46.08 3:1 – Коўшык (Хомэр, Коршунаў – больш.)
48.15 3:2 – Подзiньш (Алiшаускас, Фелдманiс)
59.33 4:2 – Баярчук (Лісічкін – П.В.)
Лепшыя гульцы: Коўшык, Баярчук
Пасля матчу ўжо традыцыйны танец
Матч пракаментаваў трэнер “Нёмана” Дзмітрый Краўчанка:
“Напярэдадні быў даволі эмацыйны матч з “Шахцёрам”, відаць было ў працэсе трэніроўкі эмацыйную выхалашчанасць гульцоў. Гэта адбілася на гульні, якая не была відовішчнай. […] мы спальвалі свае моманты. Стваралі тры, чатыры, пяць момантаў, супернік ствараў адзін, рэалізоўваў яго, пасля чаго мы доўга прыходзілі ў сябе. Калі б мы не спальвалі моманты, былі б свяжэй, думаю, гульня была б іншая. Хоць каманда з Ліепая, нягледзячы на тое, што маладая, паказвае вельмі разумны прагрэсіўны хакей. Тым цікавей становіцца чэмпіянат”.
Здымкі і відэа hcneman.by