Фермеры з Лідскага раёна прадавалі мяса ў Расію па дэмпінгавых коштах
Яны выкарыстоўвалі шэрыя схемы, рэалізуючы прадукцыю праз лжэпрадпрымальніцкія структуры.
Кіраўнікі дзвюх фермерскіх гаспадарак вырошчвалі свіней самі і набывалі ў насельніцтва.
Забівалі свіней на Лідскім мясакамбінаце, а мяса затым, выкарыстоўваючы дакументы падстаўных кампаній, прадавалі ў Расію па коштах ніжэй, чым на ўнутраным рынку.
Падаткі фермеры, натуральна, не плацілі.
Схема працавала з кастрычніка 2011 да лістапада 2012 года. За гэты час у Расію было вывезена мяса на агульны кошт больш за 2,2 мільярды рублёў.
Спыніла незаконную дзейнасць Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці.
Паводле http://belta.by
Здымак http://shkolafermerov.ru