24 і 31 снежня паліклінікі і аптэкі будуць працаваць па суботнім раскладзе
Амбулаторна-паліклінічныя, санітарна-эпідэміялагічныя установы, аптэкі 22 і 29 снежня будуць працаваць як звычайна, 23 і 30 – па графіку выходнага дня, 24 і 31 – як у суботу.
Графік святочнага дня зацверджаны 25 снежня, 1 і 7 студзеня.
2 студзеня паліклінікі будуць працаваць па суботнім графіку, 5 студзеня – як у звычайны дзень, 6 – па графіку выходнага.
Бальнічныя ўстановы 22 і 29 снежня будуць працаваць па графіку суботняга дня, 23 і 30 – па графіку выходнага, 24 і 31 снежняў бальніцах будуць звычайнымі працоўнымі днямі.
25 снежня, 1 і 7 студзеня ў бальніцах будуць святочнымі днямі.
2 студзеня ў бальніцах будзе працоўным днём, 5 студзеня – суботні графік працы, 6 студзеня – графік працы выходнага дня.
Паводле http://www.belta.by
Здымак ozpp.ru