Польшча адкрывае дадатковыя зялёныя калідоры на мяжы з Беларуссю
Гродзенская рэгіянальная мытня, у сваю чаргу, на перыяд калядных святаў бярэцца павялічыць у Брузгах і Бераставіцы колькасць працоўных месцаў і асабістага складу дзяжурных змен.
Грамадзяне змогуць скарыстацца зялёным калідорам толькі пры ўмове адсутнасці тавараў да дэкларавання.
Калі ж такія тавары будуць знойдзеныя, штрафныя санкцыі накладаюцца ў павялічаных памерах.
Гэтыя дамоўленасці дасягнутыя 13 снежня ў часе працоўнай сустрэчы кіраўніцтва Гродзенскай рэгіянальнай мытні і Мытнай палаты ў Беластоку.
Паводле http://belta.by