Антыалкагольны дзень у Гродне праваліўся

|

Я прайшоў каля дзясятка гандлёвых кропак у цэнтры горада і ў занёманскай частцы. Паўсюдна “сухі закон” ігнараваўся ў поўным аб’ёме. Ішоў бойкі гандаль усімі відамі алкагольных напояў і півам. На пытанне, чаму ў дадзеным магазіне не прытрымліваюцца лозунга “Цвярозасць – норма жыцця”, прадаўцы адказвалі, што “ўсе гандлююць і мы таксама”. Некаторыя дабаўлялі, што ніхто не збіраўся ім кампенсаваць страты, таму, прабачце.

 

Запомнілася, як у буйным універсаме двое ў фірмовай будаўнічай вопратцы куплялі літровік гарэлкі. Мае антыалкагольныя заўвагі яны пракаментавалі так:

 

“Як жа сёння працаваць без гэтага? Вунь якое надвор’е”. І сапраўды…