Маленькія гарадзенцы сустрэліся з Дзедам Марозам у заапарку

| Без катэгорыі

Дзеці змаглі пабываць у тэрарыуме, дакрануцца рукамі да змяі, мышэй, кролікаў, харкоў і ручной лісы. Снягурка паказала дзецям гадаванцаў заапарка, а Баба Яга правяла святочную праграму.

Школьнікі чыталі вершы, за што атрымалі ад Дзеда Мароза паштоўкі з жывёламі і прысмакі. Завяршылася мерапрыемства карагодам вакол прыбранай елкі.

Па словах педагога Аксаны Амурскай, рашэнне аб правядзенні экскурсіі было прынята бацькамі школьнікаў:

 

На сходзе бацькоўскага камітэта было прынята рашэнне зрабіць дзецям навагоднюю экскурсію. Гэта добрая ідэя і надвор’е сёння спрыяла прагулцы. У мінулым годзе хадзілі першыя класы нашай школы, а мы не трапілі. У гэтым годзе ўжо ў другім класе мы ўсё ж вырашылі нагнаць упушчанае і зладзіць гэтае свята”.

 

Здымкі аўтаркі