Анджэй Пачобут: журналістыка ў стылі Hard

|

Журналіст распавядае пра свае няпростыя дачыненні з ўладамі, тлумачыць, чаму адмовіўся ад прапановы з’ехаць у Польшчу.

 

Нагадаем, што ў чэрвені 2012 г. карэспандэнт польскай “Газеты Выборчай” Анджэй Пачобут быў арыштаваны. Супраць яго была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле “Паклёп на Прэзідэнта”, нібыта здзейснены ў матэрыялах журналіста.

 

30 чэрвеня Анджэй Пачобут быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе. Крымінальная справа ў дачыненні да журналіста нядаўна была падоўжана. Як ужо паведамляў “Твой стыль”, дадатковую экспертызу тэкстаў Пачобута зробяць супрацоўнікі гарадзенскага купалаўскага ўніверсітэта.