У музеі вучылі рабіць калядных анёлкаў
Каб навучыцца рабіць лялькі трэба было толькі прысутнічаць ды ўважліва назіраць за майстыхамі. Нажніцы і зыходны матэрыял былі ўжо падрыхтаваныя.
Упрыгожаная елка пасярод залы і калядная музыка стваралі адмысловую атмасферу. Удзельніцы мерапрыемства ўзялі працоўны стол у кола.
Майстар-клас давалі тры жанчыны. Сярод прысутных не аказалася шмат жадаючых узяць ў рукі прылады працы. Людзям больш падабалася вярцець анёлачкаў у руках і захапляцца ўменнямі майстрых.
Як рабіць звычайных і сакральных анёлкаў паказалі на мерапрыемстве. Пра розніцу паміж лялькамі распавяла майстрыха Ала Шапранская:
“Сакральныя лялькі не шыюцца. Матэрыал для іх стварэння павінен рвацца. Анёлачкі робяцца без удзелу іголкі з дапамагой бічоўкі. У лялек няма ні рота, ні вачэй”.
Сакральныя лялькі матаюцца. У славян лялька матанка была абярэгам. Рабілася без твару, каб у яе не ўсялілася душа.
Здымкі аўтаркі і Яна Лялевіча