У цэнтр Гродна ў навагоднюю ноч можна будзе трапіць толькі праз КПП
Яны размесцяцца на вуліцы Горкага каля гарвыканкаму, на вуліцы Дзяржынскага каля СШ №10, на вул.Акадэмічнай насупраць будынка УУС, на вуліцы Сацыялістычнай каля будынка аблвыканкаму і на вуліцы Ажэшкі каля кавярні “Гародня”.
Дзеля паскарэння працэдуры асабістага дагляду на КПП з сабой супрацоўнікі міліцыі раюць браць мінімальную колькасць рэчаў. Той, хто ад дагляду адмовіцца, на свята не трапіць.
Арганізатары мерапрыемстваў нагадваюць, што непаўнагадовым ва ўзросце да 16 гадоў ў перыяд часу з 23 да 6 гадзін забараняецца знаходзіцца па-за межамі жылля без суправаджэння дарослых.
З 24 гадзін і да сканчэння святочнай праграмы ў цэнтры горада будзе абмежаваны рух прыватнага і грамадскага транспарту і пешаходаў.
Паводле http://uvd.grodno.by
Здымак http://prosto-free.livejournal.com