Кошт квіткоў на матч “БАТЭ” – “Фенербахчэ” не перавысіць 100 тысяч рублёў

|

Кошт вызначаецца ў залежнасці ад катэгорыі: 1-ая – 100 000 рублёў, 2-ая – 70 000, 3-ая – 40 000.

Рэалізацыя квіткоў пройдзе ў трох гарадах Беларусі: Барысаве, Мінску і ў Гродне.

 

Продаж пачнецца прыблізна за месяц да гульні – з сярэдзіны студзеня. Дакладную дату сайт футбольнага клуба паведаміць пазней.

 

Матч 1/16 фінала Лігі Еўропы паміж барысаўскім “БАТЭ” і турэцкім “Фенербахчэ” адбудзецца ў Гродне 14 лютага 2013 у 21.00 пры ўмове ліквідацыі недахопаў на стадыёне “Нёман”. 

Гульня ў адказ пройдзе ў Стамбуле 21 лютага ў 23.05 па беларускім часе.

Здымак http://www.vitbichi.by/?p=1454