Правілы правозу валюты праз мяжу ЕС сталі больш жорсткімі

|

Адзіная форма дэкларацыі будзе выкарыстоўвацца на ўсёй тэрыторыі ЕС.

Дэклараваць належыць не толькі наяўныя ў еўра, але і эквівалент у любой валюце, каштоўныя паперы, дарожныя чэкі, векселі і г.д.

Новыя правілы тычацца і тых, хто едзе праз краіны ЕС транзітам.

 

У дэкларацыі неабходна пазначыць пашпартныя звесткі, інфармацыю пра ўладальніка грашовых сродкаў, іх паходжанне і прызначэнне, падрабязнасці сваёй паездкі.

Калі звесткі ў дэкларацыі будуць непраўдзівыя альбо няпоўныя, грашовыя сродкі могуць канфіскаваць.

 

Новыя правілы ўведзеныя дзеля барацьбы з перамяшчэннем наяўных грашовых сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і з фінансаваннем тэрарызму.

 

Да гэтай пары турысты мусілі запаўняць дэкларацыю толькі пры ўвозе грашовых сродкаў на суму звыш 10 тысяч даляраў.

 

Паводле http://finance.tut.by

Здымак vestikavkaza.ru