Журналіст DW: “Крызіс друку перайшоў у агульны крызіс СМІ”

Цягам апошніх месяцаў у Нямеччыне аб звальненні адной трэцяй супрацоўнікаў абвясціла другое па велічыні інфармацыйнае агенцтва dapd, аб закрыцці паведаміла яшчэ некалькі буйных часопісаў. Якія прычыны гэтых падзей?

 

Філіп Слаўкавіч: Яны абанкруціліся. Гэта прыватныя СМІ, якія зарабляюць грошы толькі рэкламай. Яны сталі ахвярамі вялікіх перамен на рынку рэкламы і СМІ, якія адбываюцца ўжо больш за 15 год.

 

Асноўная прычына гэта з’яўленне інтэрнэта. Спачатку ён быў хаатычным і слаба рэгуляваўся, што станоўча паўплывала на свабоду меркаванняў, але класічныя друкаваныя СМІ сталі губляць чытачоў і рэкламу. Другая прычына – фінансавы крызіс. Эканомячы, фірмы сталі даваць менш рэкламы ў часопісы.

 

Нямала экспертаў кажуць, што сённяшнія банкруты самі вінаватыя – не ўбачылі змен і не зразумелі, што  трэба рыхтавацца да “новых часоў”, каб можна было зарабляць грошы праз інтэрнэт.

Філіп Слаўкавіч у рэдакцыі “Твайго стылю”

 

Ці можна гэтыя падзеі ахарактарызаваць як “крызіс СМІ”?

 

Так яно і ёсць. Спачатку гэты быў крызіс друкаваных СМІ, а сёння можна казаць пра агульны крызіс для ўсіх СМІ. Эканамічныя праблемы, малыя даходы ад рэкламы закранулі таксама радыё і тэлебачанне.


А што зменіцца ў СМІ пасля гэтага крызісу?

 

Тут не я павінен рабіць прагнозы. Ва ўніверсітэтах ёсць разумныя люді, якія гэтым займаюцца. Але ў іх таксама няма адказу. Ёсць пэўныя “прыдумкі”, што можа быць.

 

Некалькі год таму ў адным з універсітэтаў Злучаных Штатаў правялі даследаванне. Яно выявіла, што ў хуткім часе ў ЗША застануцца толькі 2-3 друкаваныя часопісы. Усе астатнія будуць зачынены, альбо цалкам сыдуць у інтэрнет. Мультымедыйнасць – толькі гэта можа быць будучыняй СМІ. Тэхналагічна ўсё будзе хутка развівацца.

 

Класічная журналістыка сыдзе. Пра землятрус на другім канцы свету можна адразу даведацца. Але інфармацыі шмат і каб разабрацца ў ёй акурат і будзе патрэбна журналістыка. Дапамагаць карыстальніку не знікнуць ў кучы інфармацыі, збіраць, апрацоўваць і падаваць – вось, што будзе патрабавацца ад журналістыкі.


Як крызіс СМІ закранул Deutsche Welle?

 

Закрануў, але не так, каб казаць, што Deutsche Welle ў крызісе. Мы грамадская кампанія, грошы атрымліваем ад парламента Германіі, таму тут не ўсё так кепска. Проста з-за крызісу і тэхналагічных змен СМІ ў свеце змяняюцца. Таксама змяняецца і Deutsche Welle.


Як гэты крызіс паўплывае на беларускія СМІ і ўвогуле на СМІ Усходняй Еўропы?

 

Пачнем з вашых блізкіх суседзяў. У Польшчы большасць часопісаў знаходзяцца ў крызісе. Яны ў асноўным прыватныя, іх уладальнік нямецкі.

 

Грамадскія СМІ ў Усходняй Еўропе таксама знаходзяцца ў крызісе, бо эканоміка гэтых краін у крызісе. Слаба папаўняецца дзяржаўны бюджэт, альбо проста ў людзей няма грошай плаціць на існаванне грамадскіх СМІ. Напрыклад, грамадскае телэбачанне Арменіі засталося без грошай. Калі б яно было прыватнае, яго, зразумела, зачынілі б, а так шукалі якім чынам падтрымліваць існаванне.

 

У Беларусі асаблівая сітуацыя з-за палітычных пытанняў. Вялікія СМІ, якія фінансуюцца з дзяржаўнага бюджэту, будуць працаваць пакуль эканоміка зусім не парушыцца. Але гэта будзе складаная сітуацыя для ўсей краіны, не толькі для журналістыкі.

 

Адкрытага рынку рэкламы для СМІ, які існуе ў Цэнтральнай і Заходняй Еўропе, у Беларусі яшчэ няма. Калі ён будзе можна будзе гаварыць пра яго змены.