Пайшоў з жыцця апошні вязень Гарадзенскага гета

|

Рыгор Хасід у часе ІІ сусветнай вайны страціў усю сям’ю: ягоныя бацька, маці, сястра загінулі.

Сам ён здолеў уратавацца, скокнуўшы з цягніка, які вёз больш за 2 тысячы габрэеў у лагер смерці.

 

Пасля гэтага хаваўся ў лясах, далучыўся да габрэйскага партызантскага атрада братоў Бельскіх. Пасля вайны жыў у Гродне, усё жыццё  працаваў настаўнікам.

 

Успаміны Рыгора Хасіда былі запісаныя шматлікімі журналістамі. Для гарадзенцаў ён быў чалавекам-легендай.

 

 

Пахаванне адбудзецца сёння на старых габрэйскіх могілках Гродна.

 

Здымак belsat.eu