Iван Пеха: “Будучыня вырашыцца праз два тыдні”
Іване, многіх гарадзенцаў цікавіць пытанне вашай будучыні. Ці дасягнулі вы якога-небудзь пагаднення з Нёманам? Ці паступілі вам якія-небудзь прапановы ад іншых клубаў?
Пакуль нічога дакладна невядома. З “Нёманам” вядзем перамовы, ёсць і іншыя прапановы.
Раскрыеце нам сакрэт, якія гэта клубы?
Прабачце, але скажу толькі калі падпішу кантракт.
Гарадзенская аўдыторыя вельмі палюбіла вас і хацела б бачыць далей у клубе. Мы таксама ведаем фінансавае становішча каманды…
Разумею сітуацыю і я. Пачакайце яшчэ два тыдні і ўсё будзе вядома.
Як вам адпачываецца? Кажуць, быццам вы былі на Кубе, але многія думаюць што гэта фотошоп.
Ды не, не фотошоп. Я сапраўды быў на Кубе і думаў там пра клуб. Пасля паездкі выклаў фота з адпачынку на сваёй старонцы Укантакце.
Пасля сябе Іван пакінуў на Кубе фанатскую налепку гарадзенскага “Нёмана”
Чым яшчэ займаецеся ў міжсезонне?
Я дома, у Славакіі. Трэніруюся і адпачываю.
Здымкі з афіцыйнай старонкі Івана Пехі на Фэйсбуку і яго старонкі УКантакце