“Кронану” – 20 год

|

“Кронан. Летапіс горада над Нёманам (1116-1990)” – так гучыць назва першага ў сваім родзе сістэматычнага даведніка, прысвечанага гісторыі Гродна. Даведнік складаецца з дзвюх частак: першая ўяўляе сабой храналагічны шэраг, другая прысвечана асобам, звязаным з гісторыяй горада.

 

Аўтары, краязнавец Алесь Госцеў і прафесійны гісторык Вячаслаў Швед (зараз – прафесар ГрДУ), сталі ў сваім родзе першапраходцамі, упісаўшы свае імёны побач з Арлоўскім, Ядкоўскім ды Ткачовым. Без “Кронана”, напэўна не было б ані “Біяграфіі Гарадзенскіх вуліц”, ані “Гродназнаўства”, не кажучы ўжо пра сотні газетных публікацый нашых дзён.

 

У далёкім 1993 выданне было здзейснена пад эгідай Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага Фонда Культуры на не самай лепшай паперы ды пад нетрывалым пераплётам… Тым не менш, “Кронан” хутка стаў хрэстаматыйным даведнікам, які разышоўся па школах, бібліятэках ды наўпрост па руках гарадзенцаў.

 

Больш падрабязна аб унікальнай кнізе, яе аўтарах ды перспектывах перавыдання – чытайце бліжэйшым часам на ТС.

 

Фота аўтара