Пад Гроднам “МАЗ” сутыкнуўся з мерсэдэсам
Сутыкненне адбылося каля 16 гадзін 9 студзеня на Скідзельскай шашы. “МАЗ” з боку вёскі Аульс выязджаў на галоўную дарогу. Не заўважыць легкавушку было немагчыма – перакрыжаванне добра праглядалася ва ўсе бакі.
Удар быў настолькі моцны, што “Мерсэдэс” ператварыўся ў груду металу.
Чацьвёра чалавек, – 2 мужчыны і 2 жанчыны – якія ехалі ў легкавой машыне, з цяжкімі траўмамі дастаўленыя ў шпіталь.
“МАЗ”, што перавозіў шкло, ад удару перавярнуўся. Ягоны кіроўца не пацярпеў. Патлумачыць, чаму не прапусціў “Мерсэдэс”, вінаваты ў цяжкой аварыі не здолеў.
Паводле http://gaigrodno.by